133 – бясплатна з Белтэлекам

(017)379-38-63 –лячэнне дзяцей платна

(017)379-50-46 –пратэзаванне/артадонт

(017)379-74-17 –лячэнне дарослых

Платныя паслугі

Аб XXX пасяджэнні савета па супрацоўніцтве ў ахове здароўя краін-удзельніц СНД

Официальный сайт МИНИСТЕРСТВА ЗДРАВООХРАНЕНИЯ И СОЦИАЛЬНОЙ ЗАЩИТЫ НАСЕЛЕНИЯ РЕСПУБЛИКИ ТАДЖИКИСТАН

8-9 лістапада 2019 года ў Душанбэ (Таджыкістан) пад старшынствам Міністра аховы здароўя і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Таджыкістан Олимзода Насим Ходжа адбылося XXX пасяджэнне Савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
У складзе дэлегацыі ад Рэспублікі Беларусь у пасяджэнні прыняў удзел старшыня Міждзяржаўнай стаматалагічнай асацыяцыі па супрацоўніцтве ў стаматалогіі краін СНД, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па стаматалогіі Мацвееў А.М.

XXX пасяджэнне

Міністр аховы здароўя і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Таджыкістан Олімзада Н. Х. і Мацвееў А.М. у рамках кароткай сустрэчы абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне стаматалогіі Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Беларусь.

Праведзена рабочая сустрэча Матвеева А.М. з дырэктарам Дзяржаўнай установы "Навукова-клінічны інстытут стаматалогіі і сківічна-тварнай хірургіі" Касімавым М.М. У працэсе азнаямлення з дзейнасцю інстытута адбыўся абмен вопытам аб дасягненнях і задачах ўдасканалення стаматалагічнай дапамогі насельніцтву, арганізацыі падрыхтоўкі кадраў. Праведзены сустрэчы Мацвеева А.М. з калектывам, прачытана лекцыя, праведзены кансультацыі пацыентаў.

Дасягнута дамоўленасць аб заключэнні мемарандума паміж дзяржаўнай установай «Рэспубліканская клінічная стаматалагічная паліклініка» і Дзяржаўнай установай "Навукова-клінічны інстытут стаматалогіі і сківічна-тварнай хірургіі" па павышэнню акадэмічнай мабільнасці спецыялістаў у галіне стаматалогіі абедзвюх краін.

 

 

Задаць пытанне спецыялісту

Дзякуй! Ваша паведамленне прынята.
Адказ будзе адпраўлены па электроннай пошце або размешчаны на сайце

Запоўніце
ўсе неабходныя палі