133 – бясплатна з Белтэлекам

(017)379-38-63 –лячэнне дзяцей платна

(017)379-50-46 –пратэзаванне/артадонт

(017)379-74-17 –лячэнне дарослых

Платныя паслугі

Нам - 55 год!

18 студзеня 2019 года ў дзяржаўнай установе "Рэспубліканская клінічная стаматалагічная паліклініка" адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 55-годдзю ўстановы.

А ўсё, што калі-та пачыналася з невялікай 3-х павярховай паліклінікі, якая атрымала прапіску па адрасе: г.Мінск, вул. Сухая, 28, усе кабінеты якой змяшчаліся на адным паверсе. Там жа, на другім паверсе, размяшчаліся кабінеты зубаўрачэбнай школы, а на трэцім - інтэрнат навучэнцаў. У 80-х гадах мінулага стагоддзя да яго дадаўся 9-ці павярховы корпус. За гэтыя 55 гадоў пройдзены вялікі шлях, назапашаны бясцэнны вопыт, шмат што змянілася. Паліклініка на сёння з'яўляецца адной з лепшых медыцынскіх устаноў нашай рэспублікі, якая аказвае высокакваліфікаваную стаматалагічную дапамогу.

У паліклініцы працуе калектыў аднадумцаў, прафесіяналаў, беззапаветна адданых сваёй справе. Усе яны - высакакласныя спецыялісты, прафесіяналы сваёй справы, людзі з вялікім вопытам работы, якія карыстаюцца павагай калег і пацыентаў. Іх дасягненні былі па праве адзначаны годнымі ўзнагародамі як адміністрацыі паліклінікі, так і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя, Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска, камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

55 год УСК 55 год УСК 55 год УСК 55 год УСК
55 год УСК 55 год УСК 55 год УСК 55 год УСК
55 год УСК 55 год УСК 55 год УСК 55 год УСК
55 год УСК 55 год УСК 55 год УСК 55 год УСК
55 год УСК 55 год УСК 55 год УСК 55 год УСК

Таксама нас прыйшлі павіншаваць першы прарэктар установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт", дэкан стаматалагічнага факультэта і прафесарска-выкладчыцкі склад профільных стаматалагічных кафедраў, клінічнай базай якіх мы з'яўляемся.

 

55 год УСК 55 год УСК

Дарэчы, у нашым калектыве шмат супрацоўнікаў, у якіх ёсць адна адзіная запіс у працоўнай кніжцы - "прыняты на працу ў РКСП".

Віншуем усіх нашых калег з гэтым знамянальным днём! Здароўя, шчасця, дабра і даўгалецця!

І чакаем усіх на наступны юбілей!

   

 

Задаць пытанне спецыялісту

Дзякуй! Ваша паведамленне прынята.
Адказ будзе адпраўлены па электроннай пошце або размешчаны на сайце

Запоўніце
ўсе неабходныя палі