Канферэнцыя
Сёння, 15 лютага 2024 году, у рамках узаемадзеяння Універсітэцкай стаматалагічнай клінікі і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, сумесна з РНПЦ АМР ім. М.М.Аляксандрава, на базе клінікі праведзена канферэнцыя «Раннее выяўленне перадпухлінных захворванняў і злаякасных наваўтварэнняў галавы і шыі».
У сваіх дакладах лектары абмеркавалі пытанні, якія датычацца ранняй дыягностыкі пухлін паражніны рота ў Беларусі, анкалагічнай свядомасці ўрачоў першаснага звяна аказання медыцынскай дапамогі, эфектыўнасці і выніковасці працэснага падыходу ў ранняй дыягностыцы пухлін галавы і шыі і іншых пытаннях.
У рамках канферэнцыі адбыўся майстар-клас па заборы матэрыялу для цыталагічнага і гісталагічнага даследавання на анатамічных прэпаратах. Глядзіце анлайн-трансляцыюна youtube-канале БДМУ и прайдзіце тэст па QR-коду.