Наш сайт - Прызёр Tibo 2018!
17 мая 2018 года адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых інтэрнэт-сайтаў у рамках Інтэрнэт-прэміі міжнароднай спецыялізаванай выставы "ТІБО 2018".
Гэта прафесійная прэмія, штогод прысуджаецца сеткавым работам, створаным у нацыянальным сегменце глабальнай сеткі Інтэрнэт, за важкія сацыякультурныя, тэхналагічныя і мастацкія дасягненні ў галіне інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі.
![]() |
![]() |
У 2018 годзе прэмія ўручалася 16 раз, а сам конкурс праводзіўся па 10 асноўных намінацыях. Усяго было пададзена 330 заявак.
![]() |
![]() |
У намінацыі "Здароўе і медыцына" з 62 заявак наш сайт заняў ганаровае 3-е месца, падзяліўшы яго з сайтам Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра.
Віншуем усіх намінантаў і пераможцаў інтэрнэт-прэміі!