Платныя паслугі

З Днём Перамогі - 9 мая!

Віншуем ветэранаў і ўдзельнікаў ВАВ, усіх жыхароў і гасцей сталіцы з Вялікім святам - ДНЁМ ПЕРАМОГІ!

Больш за 25 святочных мерапрыемстваў будуць арганізаваны ў Мінску ў Дзень Перамогі 9 Мая.

Галоўным месцам святкавання будзе пляцоўка, што месціцца каля Палаца спорту - там адбудзецца шырокая канцэртная праграма з 13.00 да 23.00. На сцэне выступяць вядомыя беларускія артысты і калектывы мастацкай самадзейнасці.

На зялёнай зоне ў раёне праспекта Пераможцаў і праспекта Машэрава будуць арганізаваны інтэрактыўныя забавы, будзе магчымасць пакаштаваць стравы палявой кухні.

Міністэрства абароны Беларусі разгорне дзесяць тэматычных пляцовак - у парках Перамогі, імя 60-годдзя Кастрычніка, Курасоўшчына, імя Паўлава, Лошыцкім парку, на стадыёне ваеннага гарадка "Уручча", каля першага нацыянальнага гандлёвага дома ва Уруччы, на бульвары Мулявіна, на стадыёне Чыжоўка - Арэна». На іх адбудуцца выставы ваеннай тэхнікі, узбраення, пройдуць канцэрты і паказальныя выступленні, арганізуюць фотазоны, конкурсы.

Міністэрства культуры Беларусі аб'явіла 9 мая днём бясплатнага наведвання дзяржаўных музеяў Беларусі.

Увечары ў Мінску дадуць салют на шасці пляцоўках.

Азнаёміцца падрабязней з картай святочных мерапрыемстваў і Планам мерапрыемстваў да  Дня Перамогі.


Запрашаем прыняць удзел у святочных мерапрыемствах!

Са святам Вялікай Перамогі! З 9 мая!

Задаць пытанне спецыялісту

Дзякуй! Ваша паведамленне прынята.
Адказ будзе адпраўлены па электроннай пошце або размешчаны на сайце

Запоўніце
ўсе неабходныя палі