У Міністерстве аховы здароўя Беларусі дзейнічае эксперэментальная віртуальная прыёмная ў Telegram — @by_minzdrav_bot

Дадзены чат - аператыўны рэсурс для хуткага рэагавання ведамства на НАДЗВЫЧАЙНАЕ становішча!

Гэты чат-бот не ставіць дыягназ і не прызначае лячэнне, гэты чат не замяняе гарачую лінію Міністэрства аховы здароўя і адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел.

На ўсе абгрунтаваныя канкрэтныя заявы грамадзян па пытаннях аказання экстранай медыцынскай дапамогі, якія датычацца выратавання жыцця пацыента ў бальніцы або ў паліклініцы, Міністэрства аховы здароўя адрэагуе аператыўна!

Чат-бот даступны кругласутачна ў мэсэнджэры Telegram: дасылаць можна відэапаведамленне, фота ці тэкст.

Галоўнае - мы дапаможам выправіць сітуацыю толькі там, дзе ёсць дакладныя дадзеныя месцы здарэння, вашы прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама нумар тэлефона, па якім з вамі можна звязацца.