133 – бясплатна з Белтэлекам

(017)379-38-63 –лячэнне дзяцей платна

(017)379-50-46 –пратэзаванне/артадонт

(017)379-74-17 –лячэнне дарослых

Платныя паслугі

Атрыманне візы

Віза Трансфер Размяшчэнне Страхаванне Меддапамога іншаземцам Аплата

Віза ў Беларусь Бязвізавы рэжым Бязвізавы рэжым праз Нацыянальны аэрапорт "Мінск"

логотип мчсУ адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” ад  4 студзеня 2010 года іншаземец  можа прыязджаць у Рэспубліку Беларусь, выязджаць з Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць транзітны праезд (транзіт) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па дакуменце для выезду за мяжу  пры наяўнасці візы Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь або рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Візавымі правіламі Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2010 г. № 1065, устаноўлены віды віз і парадак іх выдачы.
У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя віды віз:

  • віза для ўезду ў Рэспубліку Беларусь (далей – уязная віза);
  • віза для выезду з Рэспублікі Беларусь (далей – выязная віза);
  • віза для выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь (далей – выязная-ўязная віза).

Дыпламатычныя прадстаўніцтва і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь, а таксама ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у «Нацыянальным аэрапорце Мінск» з’яўляюцца органамі выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь.
За разгляд хадайніцтваў аб выдачы ўязных віз спаганяецца консульскі збор у памерах, устаноўленых
Асаблівай часткай Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Для грамадзян некаторых краін у адпаведнасці з рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзейнічаюць ільготныя тарыфы консульскіх збораў.

У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя тыпы ўязных віз:

  • B – транзітная, сапраўдная на працягу 2 дзён;
  • C – кароткатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 90 дзён;
  • D – доўгатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 дзён, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь

Уязныя візы падзяляюцца на аднаразовыя, двухразовыя і шматразовыя.

 

Крыніца: Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

Задаць пытанне спецыялісту

Дзякуй! Ваша паведамленне прынята.
Адказ будзе адпраўлены па электроннай пошце або размешчаны на сайце

Запоўніце
ўсе неабходныя палі