Аддзяленні
У дзяржаўнай установе "Рэспубліканскі клінічны стаматалагічны цэнтр - Універсітэцкая клініка" працуюць аддзяленні:
Стаматалагічныя аддзяленні № 1 і № 2 (>>> урачы аддзяленняў)
Фінансуецца за кошт бюджэту і абслугоўвае часткова насельніцтва Цэнтральнага раёнаў г. Мінска. Размяшчаецца на 1, 7, 8, 9-м паверхах у 9-ці павярховым корпусе і ў 3-х павярховым корпусе.
У аддзяленні працуюць 17 высокакваліфікаваных спецыялістаў. Сучасныя матэрыялы і тэхналогіі ў стаматалагічным аддзяленні выкарыстоўваюцца ў 99% пацыентаў. Паказальна, што ўскладнёны карыес у 40% выпадкаў лечыцца ў адно наведванне пад мясцовай анестэзіяй анестэтыкамі на аснове артикаина гідрахларыду. У дзяцей прымяняюцца толькі змяшчаючыя фтор шклоіанамерныя цэменты, 30% фіссуры запячатваюцца фотапалімернымі матэрыяламі. На базе стаматалагічнага аддзялення працуе фізіятэрапеўтычны кабінет з сучасным абсталяваннем і высокакваліфікаванымі спецыялістамі.
Аддзяленні сучасных тэхналогій комплекснага стаматалагічнага пратэзавання № 1 і № 2 (>>> урачы аддзяленняў)
Размяшчаецца на 3 паверсе 9-ці павярховага корпуса. У аддзяленні працуюць 10 высокакваліфікаваных артапедаў і 34 зубных тэхніка. Больш за палову ўсіх відаў пратэзавання ў УСК ажыццяўляецца па найноўшых тэхналогіях. Прымяняюцца бюгельные, суцэльналітыя, металакерамічныя канструкцыі, выконваецца пратэзаванне на дэнатльныя імпланты і г.д.
Стаматалагічнае аддзяленне па аказанню платных паслуг (>>> урачы аддзялення)
Размешчана на 6-м паверсе 9-ці павярховага корпуса. Аддзяленне аснашчана сучасным абсталяваннем, пламбіровачнымі і расходнымі матэрыяламі. У аддзяленні працуюць высокакваліфікаваны штат лекараў (6 з вышэйшай катэгорыяй) і медсясцёр.
У аддзяленні шырока ўкараняюцца новыя высокакваліфікаваныя метады лячэння:
- кампутарная рэстаўрацыя зуба на апараце «Cerec»;
- лячэнне стаматалагічных захворванняў з дапамогай лазера;
- перыяданталагічнае лячэнне з дапамогай апарата «Vector»;
- дэнтальная імплантацыя.
У паліклініцы выконваюцца панарамныя рэнтгенаграмы і телерентгенограммы, дентальныя рэнтгенаўскія здымкі высокакваліфікаваным лекарам-рэнтгенолагаў і 6 рентгенлабарантамі.
На базе паліклінікі працуюць каля 150 супрацоўнікаў 7 з 8 кафедраў БДМУ. Выкладчыкі стаматалагічных кафедраў вядуць прыём пацыентаў разам са студэнтамі. Супрацоўнікі кафедраў аказваюць прафесійную дапамогу, кансультуюць хворых са складанай паталогіяй, спрыяюць абагульненню i распаўсюджванню перадавога вопыту. Супрацоўнікі стаматалагічных кафедраў БДМУ ўдзельнічаюць у міжнародных з'ездах і канферэнцыях, абменьваюцца вопытам з замежнымі калегамі.
У хірургічных кабінетах паліклінікі лекарамі аддзяленняў і кафедры сківічна-тварнай хірургіі праводзяцца ўсе віды амбулаторных аперацый з нагоды стаматалагічных захворванняў, ажыццяўляецца дыспансерызацыя пасляаперацыйных пацыентаў, праводзіцца экспертыза часовай страты працаздольнасці.
Зубныя тэхнікі працуюць у сучаснай зубатэхнічнай лабараторыі, якая абсталявана новым абсталяваннем.