Гісторыя клінікі
Гісторыя станаўлення дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі клінічны стаматалагічны цэнтр - Універсітэцкая клініка" (далей - Цэнтр) пачынаецца 15 снежня 1963г. - з моманту прыёму ў эксплуатацыю адміністрацыйнага будынка па вул. Сухая, 28. У 1964 г. былі арганізаваны зубапратэзнае і лячэбна-хірургічнае аддзяленні. У 1967г. клініка стала базай для стаматалагічнага факультэта МДМІ. Былі арганізаваны кафедры тэрапеўтычнай і хірургічнай стаматалогіі і тры аддзяленні: лячэбна-хірургічнае, артапедычнае, дзіцячае.
У адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 06.12.2022 № 1716 "Аб стварэнні ўніверсітэцкай клінікі" дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканская клінічная стаматалагічная паліклініка" з 03.01.2023 перайменавана ў дзяржаўную ўстанову "Універсітэцкая стаматалагічная клініка".
На падставе загада Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2024 №1538 дзяржаўная ўстанова "Універсітэцкая стаматалагічная клініка" з 03.01.2025 перайменавана ў дзяржаўную ўстанову "Рэспубліканскі клінічны стаматалагічны цэнтр - Універсітэцкая клініка".
Наш Цэнтр - вядучая лячэбная і навучальная ўстанова стаматалагічнага профілю ў рэспубліцы. Урачы клінікі аказваюць высокакваліфікаваную стаматалагічную дапамогу, кансультуюць пацыентаў. Універсітэцкая стаматалагічная клініка - гэта калектыў высокакваліфікаваных спецыялістаў, аб'яднаных адной мэтай: дапамагчы людзям захаваць і прымножыць сваё сапраўднае багацце - здароўе.
На сёння ў нашым Цэнтры працуюць пяць аддзяленняў:
- 2 стаматалагічных бюджэтных аддзялення;
- стаматалагічнае аддзяленне па аказанні платных паслуг;
- 2 аддзяленні сучасных тэхналогій комплекснага стаматалагічнага пратэзавання
Стаматалагічныя аддзяленні, якія фінансуюцца за кошт бюджэту і абслугоўваюць часткова насельніцтва Фрунзенскага, Маскоўскага і Цэнтральнага раёнаў г. Мінска, размяшчаюцца на 1, 7, 8, 9-м паверхах у 9-ці павярховым корпусе і ў 3-х павярховым корпусе.
Стаматалагічнае аддзяленне па аказанні платных паслуг размешчана на 6-м паверсе 9-ці павярховага корпуса. Аддзяленне аснашчана сучасным абсталяваннем, пламбіровачнымі і расходнымі матэрыяламі.
На базе паліклінікі працуюць 7 з 8 стаматалагічных кафедраў БДМУ.
За гады працы Цэнтр набыў аўтарытэт сур'ёзнай навукова-практычнай медыцынскай установы. Урачы Цэнтра і супрацоўнікі ўсіх стаматалагічных кафедр БДМУ аказваюць прафесійную дапамогу, кансультуюць хворых са складанай паталогіяй, садзейнічаюць абагульненню і распаўсюджванню перадавога вопыту, прымаем актыўны ўдзел у падрыхтоўцы з'ездаў, канферэнцый, практычных семінараў для ўрачоў рэспублікі, у тым ліку з удзелам замежных спецыялістаў. Супрацоўнікі стаматалагічных кафедраў БДМУ ўдзельнічаюць у міжнародных з'ездах і канферэнцыях, абменьваюцца вопытам з замежнымі калегамі.
У Цэнтры вядзецца вялікая навуковая работа, распрацоўваюцца нарматыўна-прававая дакументацыя ў сферы стаматалогіі. Калектыў клінікі складае больш за 350 чалавек, у тым ліку 60 урачоў-стаматолагаў. Для іх абсталяваны 44 працоўныя месцы.
У снежні 2013 г. Універсітэцкай стаматалагічнай клініке споўнілася 50 гадоў!
ОЦЕНИТЕ НАС НА